Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс кінапаказу "Магія кінакадра"

4 ліпеня 2024 года запрашаем у залу дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на прагляд чарговага фільма, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі, у памяць аб загінуўшых, якія ёсць у кожнай беларускай сям'і, гледачам будзе прадстаўлены фільм рэжысёра Аляксандра Карпава "Жураўліны крык" з трылогіі "Доўгія вёрсты вайны" (1975) паводле расказаў вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначылі 19 чэрвеня.

У мерапрыемстве возьме ўдзел старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Агафонава.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова