20–21 чэрвеня 2024 г. з нагоды святкавання 100-годдзя Бешанковіцкага раёна Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзяць навукова-практычную канферэнцыю «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 100-годдзя Бешанковіцкага раёна)».
У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 50 гісторыкаў, археолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, фалькларыстаў, архівістаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк з Бешанковічаў, Віцебска, Гродна, Дзяржынска, Лёзна, Мінска і Полацка.
У рамках мерапрыемства арганізавана работа секцый: “Бешанковіччына ад старажытнасці да 1917 г.”, “Бешанковіччына ад 1917 г. да сучаснасці”, “Звязаныя лёсам з Бешанковіччынай”.
21 чэрвеня запланавана работа круглага стала "Культурная спадчына Бешанковіччыны"