30 мая ў 10.00 на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам правядзе Міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны".
Мерапрыемства прымеркавана да васьмідзесяцігоддзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення горада-героя Ленінграда.
Ваенная проза — асаблівы пласт мастацкай літаратуры. Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была ў прыярытэце ў творчасці беларускіх і рускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. На сённяшні дзень гэтая тэма не застаецца па-за ўвагай і тых аўтараў, якія заявілі пра сябе на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Мяняюцца тэмы, мяняюцца жанры, але нязменным застаецца цікавасць да подзвігу нашых народаў.
Праблемнае поле мерапрыемства:
- Руская і беларуская ваенная проза: асобы.
- Беларуская — перакладзеная— руская проза
- Вытокі ваеннай прозы
- Эвалюцыя савецкай / постасавецкай ваеннай прозы.
- Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?
- Проза тых, хто не ваяваў.
- Незаўважаныя / недаацэненыя і пераацэненыя імёны і творы ваеннай прозы.
Рабочыя мовы: руская і беларуская.
Сярод удзельнікаў круглага стала – вядучыя вучоныя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска.
Месца правядзення: Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа (ул. Сурганова, 15), каб. 123
Тэкст з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі