У рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на музычную лекцыю "Народныя інструменты ў музычнай культуры Беларусі і Кітая", якая адбудзецца 22 мая у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Слухачы пазнаёмяцца з музычнымі інструментамі беларускага народа, а таксама з некаторымі экзатычнымі для нас кітайскімі інструментамі. Лектары раскажуць аб іх гісторыі, арганалогіі, выканальніцкіх магчымасцях, і, вядома ж, будзе прадэманстравана іх жывое гучанне.