Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Бразгуноў, А.У. «Аўтарская самасвядомасць…»

Бразгуноў, А.У. Аўтарская самасвядомасць у беларускім пісьменстве XVI-XVII стагоддзяў / А.У.Бразгуноў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; навук. рэд. С. С. Лаўшук. —  – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 374 с.
ISBN 978-985-08-3158-3.

У манаграфіі разгледжаны працэс станаўлення аўтарскай самасвядомасці ў беларускім пісьменстве эпохі Рэнесансу і барока, калі адбываўся складаны пераход ад сярэдневяковых прынцыпаў творчасці да новых форм мастацкага самавыяўлення. Даследаванне грунтуецца на багатым шматмоўным літаратурным матэрыяле XVI-XVII стст., прадстаўленым разнастайнымі жанрамі (прадмова, акафіст, хроніка, паэма, дыярыуш, апісанне падарожжа) і аўтарамі (Ф. Скарына, А. Рымша, М. Гусоўскі, Ф. Еўлашоўскі, Я. Цадроўскі, М. К. Радзівіл, А. С. Радзівіл, Т. С. Білевіч і інш.).

Адрасуецца літаратуразнаўцам і ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй Беларусі эпохі Рэнесансу і барока.

belБеларуская мова