1 ліпеня 2024 напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё сумеснай выставы "Святло памяці" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург, Расія) і манастыра Раства святога Іаана Хрысціцеля (г. Ясенавац, Сербія).
На выставе «Святло памяці» прадстаўлены прынт-копіі жывапісных работ манашкі Марыі, насельніцы манастыра Раства святога Іаана Хрысціцеля, выкананыя ў наіўна-іканапісным стылі і прысвечаныя тэме генацыду сербаў у сістэме канцэнтрацыйных лагераў Ясенавац, жывапісныя палотны піцерскіх мастакоў, а таксама старажытнабеларуская драўляная скульптура з калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Выстава будзе працаваць да 1 жніўня 2024 г.