Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Вясновы букет-2024»

25 мая 2024 года ў Мінску прайшоў XV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які быў арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства культуры, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і дзяржустановы «Мінскканцэрт». Мэтай фестывалю-кірмашу з'яўляецца захаванне, адраджэнне, развіццё і папулярызацыя традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У праграму ўваходзілі наступныя мерапрыемствы: выстава твораў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі дамоў і цэнтраў рамёстваў, студый народнага мастацтва; майстар-класы па выцінанцы, ганчарным майстэрстве, ткацтве і інш.; выступленні фальклорных калектываў і ансамбляў народнай музыкі.

Мастацкі кіраўнік і старшыня экспертнай камісіі XV Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу – Яўген Міхайлавіч Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

belБеларуская мова