Граматычны слоўнік дзеяслова / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 1151 с.
ISBN: 978-985-0830-95-1
Граматычны слоўнік дзеяслова — нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, асноўнае прызначэнне якога – адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Новае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка пакладзены рэестр «Граматычнага слоўніка дзеяслова» 2013 года выдання, які дапоўнены новымі запазычанымі і ўласнабеларускімі словамі, што актыўна выкарыстоўваюцца ў сучаснай моўнай практыцы. Слоўнік змяшчае каля 34 тысяч дзеясловаў. Разлічаны на мовазнаўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, вучняў і ўсіх носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў.