Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Гуманітарны праект "Памяць агульная"

У рамках Міжнароднага гуманітарнага праекта памяці генацыду славянскіх народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны "Памяць агульная" ў Мінску пройдзе шэраг памятных мерапрыемстваў. 

10 мая 2024 года (з 16.00 да 19.00) у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў выкананні званароў праваслаўнага брацтва ў імя святога Паўліна Міласцівага прагучыць перазвон на старажытных званах з музейнай калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Затым адбудуцца экскурсія па экспазіцыі галерэі з удзелам загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства Барыса Лазукі і канцэрт з удзелам лаўрэатаў тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка» (Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь). 

Тэкст з сайта: Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы

belБеларуская мова