Сёння, 16 студзеня 2025 года у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму "Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага".
Перад працоўным калектывам выступілі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І.Лакотка і першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.В. Бараноўскі. У сваіх выступленнях яны падкрэслілі важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у выбарах і адзначылі, што магчымасць прагаласаваць – гэта і грамадзянскі абавязак, і права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.