21 мая 2024 г. у тэатральнай зале ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" прайшоў гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Адным з членаў журы выступіла навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца.
Удзельнікі ў 4 узроставых катэгорыях выступілі з выразным чытаннем паэтычных і празаічных літаратурных твораў. Са сцэны прагучалі вершы Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка і іншых класікаў беларускай літаратуры.
Былі вызначаны дыпламанты 2-й і 3-й ступеняў, а таксама пераможцы, якія працягнуць удзел у фінальных выпрабаваннях.