16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя «ХIІ Лідскія чытанні» на тэму «Літаратура і друк на Лідчыне».
На мерапрыемства былі запрошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, краязнаўцы і ўсе ахвотныя.
Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Юрый Пацюпа выступіў з дакладам «Вільгельм Пратасевіч як асоба і аўтар паэмы “Суседчык Гавейскі”».
Тэкст і фота з сайта: тг-канал Лидская районная библиотека имени Янки Купалы