18 ліпеня 2024 г. у ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбыўся круглы стол «Інстытут прэзідэнцкай улады ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі (да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь)». З прывітальным словам выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў. Уладзімір Рыгоравіч падкрэсліў, што 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі — знакавая падзея і знакавая дата. «Інстытут прэзідэнцкай улады трывала ўвайшоў у палітычную сістэму нашай краіны, стаў найважнейшай часткай беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі. Нам ёсць чым ганарыцца, а беларусам ёсць што сказаць пра дасягненні апошняга трыццацігоддзя. Яны відавочныя ва ўсім», — адзначыў Уладзімір Гусакоў.
У ходзе круглага стала навукоўцы абмеркавалі такія праблемы, як: найважнейшыя этапы развіцця інстытута прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Беларусь; інстытут прэзідэнцкай улады ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі Беларусі; інстытут прэзідэнцкай улады – важны фактар умацавання і развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі; умацаванне і развіццё народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь.
У ліку ўдзельнікаў круглага стала:
Лакотка Аляксандр Іванавіч — акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч — кандыдат гістарычных навук, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Капылоў Ігар Лявонавіч — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Саверчанка Іван Васільевіч — доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Ненадавец Ягор Аляксеевіч — кандыдат філалагічных навук, дырэктар філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Тэкст з сайта: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі