Круглы стол на тэму "Моўная культура як сродак фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве" адбыўся па ініцыятыве сакратара Грамадскага савета па маральнасці Алены Стэльмах.
Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт: «У круглым стале прымаюць удзел прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускай праваслаўнай Царквы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук, у прыватнасці Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, ёсць і вучнёўская моладзь".
Тэкст і фота з сайта: РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”