Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Рэха Вялікай Айчыннай…"

20 мая ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў прайшоў дзень беларускага кіно і тэатра. Аддзел экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі правёў круглы стол «Рэха Вялікай Айчыннай у беларускім кіно», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзю нацыянальнага кінематографа. Удзельнікамі круглага стала выступілі прадстаўнікі праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, дырэкцыі Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», супрацоўнікі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, вядучыя кіназнаўцы, кінакрытыкі і кінаархівісты краіны.

У цэнтры праблемнага поля дыскусіі былі такія пытанні як вобразнае адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай у 100-гадовым дыскурсе беларускага экрана, гістарычныя і сучасныя падыходы да ўвасаблення ваеннай тэмы ў кіно Беларусі, Вялікая Айчынная вайна ў фармаце серыяла, роля сацыяльнай рэкламы ў захаванні гістарычнай памяці пра вайну, ваенная проза на беларускім экране, рэжысёрская рэфлексія з нагоды ваеннай тэмы ў кіно, вобразы вайны ў беларускай мастацкай фатаграфіі і інш.

belБеларуская мова