Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

"Нашчадкі традыцый"

Фалькларысты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі даўно і плённа супрацоўнічаюць з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

21-22 лістапада адбыўся IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцый". У 2024 годзе ў конкурсе на ўсіх этапах яго правядзення прынялі ўдзел каля 700 навучэнцаў з 390 устаноў адукацыі. Распрацавана больш за 380а на фінальным этапе конкурсу прадстаўлена 40 праектаў з усіх рэгіёнаў краіны. На працягу двух дзён праходзілі творчыя прэзентацыі 18 фіналістаў.

Таццяна Васільеўна Валодзіна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, узначаліла журы конкурсу.

belБеларуская мова