Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства”

18—19 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі). У прывітальным слове І. Л. Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэзентацыя кнігі «Митрополит Филарет (Вахромеев)»

Кніга «Митрополит Филарет (Вахромеев): к 90-летию со дня рождения» выйшла ў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, а таксама пры кансультатыўнай падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. 21 сакавіка 2025 года, у 90-ю гадавіну з дня нараджэння першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскай духоўнай акадэміі на прысвечаным памяці ўладыкі мерапрыемстве кнігу прадставіла яе складальнік – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт»

Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт» адбылася 20 сакавіка 2025 года перад цырымоніяй урачыстага адкрыцця. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні аблвыканкама, сустаршыня аргкамітэта форуму Алег Стэльмашок, намеснік начальніка ўпраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама, член аргкамітэта форуму Аляксандр Жыгун

Чытаць падрабязней »
Навіны

Тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно»

20 сакавіка 2025 г. у малой зале кінатэатра «Піянер» (г. Мінск) адбылася тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно. Архівы», прысвечаная юбілеям заснавальнікаў беларускага кіно – Ю. В. Тарыча і У. У. Корш-Сабліна. Спікеры круглага стала — загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прайшло пасяджэнне кіналекторыя

20 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Володя". Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая расказала

Чытаць падрабязней »
Навіны

Кінапаказ "Магія кінакадра"

18 сакавіка 2025 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта «Магія кінакадра» прайшоў чарговы кінапаказ, які прадэманстраваў карціну «Канстанцін Заслонаў» (1949) рэжысёраў Уладзіміра Корш-Сабліна і Аляксандра Файнцымера. Перад паказам фільма са змястоўнымі каментарыямі і тлумачэннямі выступіла кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова