Навіны
Залаты медаль Юрыя Тарыча
Да стагоддзя беларускага кіно загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Аляксееўна Карпілава ўзнагароджана залатым медалём імя Юрыя Тарыча «За шматгадовы ўклад у развіццё беларускага кінематографа» і граматай ад Рассупрацоўніцтва.
Прэмія для маладых вучоных імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага
Прэмію імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2024 года атрымала Аляксандра Нічыпаровіч, навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, за цыкл работ "Современная архитектура в исторической среде городов Беларуси в контексте
Шлях беларускага кіно даўжынёю ў стагоддзе
Госць радыё «Культура» — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марына Белаокая. Тэмы размовы: ці было кіно ў нашай краіне да 1924 года; самы яркі перыяд развіцця айчыннага кінематографа; імёны ў тытрах;
Дзень Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь
13 снежня 2024 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства — «День Санкт-Петербургского государственного университета в Республике Беларусь». Прэзентацыя прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы, сабраўшы зацікаўленых удзельнікаў, уключаючы студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто праяўляе цікавасць да адукацыі і навукі. На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Ленін Аляксандр Мікалаевіч; першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
100 гадоў беларускаму кіно
Госць радыё «Культура« — загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Карпілава. Тэмы размовы: асноўныя тэмы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 100-годдзя беларускага кінематографа, якая прайшла ў НАН Беларусі; уражанні ад падзеі, арганізацыя і ўдзельнікі канферэнцыі;