Навіны
Канферэнцыя «Современные проблемы книжной культуры»
27–28 лістапада 2024 г. у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і яе Навуковага савета па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках прайшла XVII Беларуска-Расійская навуковая канферэнцыя «Современные проблемы книжной культуры: основные тенденции и перспективы развития», прымеркаваная да 300-годдзя Расійскай акадэміі навук.
Прэзентацыя кнігі "Молдоване Беларуси" (Дзяржынск)
Унікальнае выданне пра дружбу народаў з'явілася ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Тут 21 лістапада 2024 года адбылася прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Лізаветы Квілінковай "Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция". - Гэтая кніга ўнікальная як для
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі..."
20 і 21 лістапада 2024 года ва УК "Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік" прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прысвечаная 395-годдзю з дня нараджэння асветніка і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Канферэнцыя традыцыйна праходзіць кожныя 5 гадоў і збірае вучоных, якія займаюцца даследаваннямі жыцця і творчасці Сімяона Полацкага ў кантэксце эпохі
У Мінску праходзіць мастацкая выстава "Пейзажи памяти"
У гэтыя дні супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси, а таксама ўсе мінчане і госці беларускай сталіцы могуць пазнаёміцца з жывапісам удзельнікаў міжнароднага пленэрна-выставачнага праекта «Русская Атлантида», які называюць прыкладам паспяховага супрацоўніцтва Царквы і грамадства на ніве мастацкай асветы. У акадэмічнай галерэі "Другі паверх" па адрасе вуліца Сурганава, 1, корпус 2 праходзіць выстава "Пейзажи памяти", на адкрыццё якой прыйшлі супрацоўнікі
"Нашчадкі традыцый"
Фалькларысты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі даўно і плённа супрацоўнічаюць з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 21-22 лістапада адбыўся IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцый". У 2024 годзе ў конкурсе на ўсіх этапах яго правядзення прынялі ўдзел каля 700 навучэнцаў з 390 устаноў адукацыі. Распрацавана больш за 380, а на фінальным этапе конкурсу прадстаўлена 40 праектаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Навукова-практычная канферэнцыя "Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову"
20 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову". Арганізатарамі канферэнцыі выступілі РІКК БДУ і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З дакладамі, прысвечанымі тэарэтычным і практычным аспектам акрэсленай праблемы,