АДДЗЕЛ ЭКАЛОГІІ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы
Аддзел створаны 28.02.2022 г. на аснове сектара духоўных традыцый у народнай архітэктуры
Загадчык аддзела: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алфёрава Алена Генадзьеўна.
У аддзеле працуюць:
Прозвішча, імя |
Пасада |
Вучоная ступень |
Бацяеў Васілій Фёдаравіч |
вядучы навуковы супрацоўнік |
доктар гістарычных навук, дацэнт |
---|---|---|
Мілючэнкаў Сяргей Аляксеевіч |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
Цяпкава Ганна Іванаўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
Шамякіна Марыя Вячаславаўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат філалагічных навук |
навуковы супрацоўнік |
|
|
Раманоўская Алена Віктараўна |
навуковы супрацоўнік |
|
Пячко Ганна Хрысанфаўна |
Лабарант 1 кваліфікацыйнай катэгорыі |
|
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела:
-
міфапаэтычная інтэрпрэтацыя традыцыйнага асяроддзя пражывання беларусаў, сувязь з "малой радзімай", родам як увасабленнем пераемнасці паміж пакаленнямі і ўзроўнямі гістарычных супольнасцей: род – народ – радзіма;
-
этнафалькларыстычны напрамак, які аб'ядноўвае традыцыйныя духоўныя ўяўленні і іх рэалізацыю ў сучасных аграэкасядзібах, скансэнах;
-
сучасныя трансфармацыі традыцыйных святаў і абрадаў, іх роля і функцыі ў выхаванні маладога пакалення, стварэнні прывабнасці і адметнасці беларускай традыцыйнай культуры ў сучасным глабалізаваным свеце;
-
вывучэнне дзейнасці і сувязі з навакольным ландшафтам сучасных мемарыяльных сядзіб, прысвечаных выдатным асобам.