8 мая 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай "Відэафільмы аб мемарыяльных комплексах Беларусі як спосаб захавання гістарычнай памяці народа".
Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая распавяла аб відэафільмах, прысвечаных мемарыяльным комплексам на тэрыторыі Беларусі, што былі створаны з мэтай захавання і ўвекавечання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.