16 мая 2024 г. дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка прыняў удзел у рабоце пленарнага пасяджэння Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Лічбавая гуманітарыстыка ў глабальным свеце", выступіўшы з дакладам "Літаратурная спадчына Беларусі і Расіі як фактар развіцця Саюзнай дзяржавы".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковай грамадскасці краін СНД. Падчас работы форуму былі абмеркаваны ключавыя напрамкі міждысцыплінарных даследаванняў у лічбавай гуманітарыстыцы: выклікі лічбавага свету для гуманітарнай сферы, захаванне культурнага кода нацый у лічбавым свеце, развіццё культуры ў полілінгвальнай прасторы, інфармацыйная інфраструктура лічбавых гуманітарных даследаванняў і інш.