Абярнуся я шэрай зязюляй : беларускія народныя балады з перакладам на рускую і англійскую мовы / уклад. А. М. Матвеевай ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; прадм. Т. В. Валодзінай ; іл. Г. М. Жураўлёвай. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 223 с.
Самы лірычны зборнік і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта трагічныя і тужлівыя. Аўдыядадатак паслужыць падарункам для аматараў народнага спеваў. Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва - выцінанкамі, створанымі Галінай Жураўлёвай. Аўтэнтычнае гучанне балад можна паслухаць па кюар-кодзе.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.