Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 10 чэрвеня 2025 года ў 11.00 запрашае на адкрытую лекцыю аднаго са стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы - праграміста Алеся Булойчыка. Сустрэча будзе прысвечана сучасным тэхналогіям у галіне штучнага інтэлекту.