Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Акадэмічных чытанняў

31 сакавіка 1525 г. у віленскай друкарні Францыска Скарыны выйшла кніга «Апостал». На базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі 31 сакавіка 2025 г. у 15.00 будуць праходзіць Акадэмічныя чытанні, прымеркаваныя да гэтай знакавай падзеі ў гісторыі і культуры Беларусі.

У рамках мерапрыемства вядучымі даследчыкамі НАН Беларусі ў галіне гісторыі, літаратуразнаўства, мовазнаўства і кнігазнаўства будуць прачытаны наступныя даклады:

  1. Доўнар, А.Б., кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX – XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. «Полацк пачатку ХVI ст. – радзіма Францыска Скарыны».
  2. Трус М.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела даследавання рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.  «Скарыніяна першай паловы ХХ ст.: архіўны дыскурс».
  3. Саверчанка І. В., доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. «Літаратурная спадчына Францыска Скарыны»
  4. Будзько І.У., кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. «Мова выданняў Францыска Скарыны»
  5. Губанава В. А., магістр філалагічных навук, навуковы супрацоўнік аддзела кнігазнаўства Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.  «Апостал Ф. Скарыны і больш познія выданні гэтай кнігі на славянскай прасторы XVI–XVII ст. (па фондам ЦНБ НАН Беларусі)».

Уваход вольны. Запрашаюцца ў якасці слухачоў маладыя вучоныя, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсе, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Тэкст з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі

belБеларуская мова