Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс выставы «Сімвалы, атрыбуты і алегорыі»

27 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне работу выстава “Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст.”

Экспазіцыя выставы раскрывае ў першую чаргу сімвалічны аспект мастацтва Беларусі XVII–XIX стст., які раней разглядаўся ў падобных праектах у агульным кантэксце знаёмства з традыцыйнай культурай. Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прэзентуюць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і  Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

belБеларуская мова