13 снежня ў 11:00 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адкрывае ўнікальны выставачны праект«Соединяя берега».
Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена найбуйнейшая калекцыя народнага тэкстылю заходняй Браншчыны, якая ўключае рэдкія экспанаты канца XIX – пачатку ХХ ст.: тканыя і вышытыя ручнікі, традыцыйны жаночы касцюм з архаічным андараком, прадметы хатняга інтэр'еру, жаночыя галаўныя ўборы (наміткі, тканыя хусткі), а таксама калекцыю характэрнай вышыўкі «белым па белым».
Калекцыя краязнаўцы і этнографа Аляксея Беласа сфарміравана з народнага тэкстылю канца XIX – пачатку ХХ ст. Краснагорскага, Суражскага, Мглінскага, Навазыбкаўскага, Клінцоўскага, Унецкага раёнаў заходняй Браншчыны.
Выстава працуе з 13 снежня 2024 г. да 24 студзеня 2025 г. з 9.00 да 18.00, акрамя выхадных і святочных дзён. Адрас: г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.1. Выставачнаяя галерэя "Второй этаж".
Уваход вольны.