Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс кіналекторыя «Золотая коллекция Льва Голуба: Аня»

13 чэрвеня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 302 аўд.) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Аня".
 
Ваенна-прыгодніцкая драма «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), экранізацыя аднайменнай аповесці Яўгена Рыса, стала самым касавым дзіцячым фільмам за ўсю гісторыю існавання кінастудыі «Беларусьфільм», была ўдастоена дыплома і «Залатой пласціны» на Міжнародным кінафестывалі кінафільмаў пра сям'ю ў Вічэнцы (Італія).
 
Варта адзначыць выдатную аператарскую работу ў фільме. Аператары выбудоўвалі кадры такім чынам, каб гарманічна пашырыць сюжэтную канву фільма, узбагаціць яе краявіднымі замалёўкамі, акцэнтуючы ўвагу гледачоў на самых ключавых момантах эпізодаў і сцэн.
belБеларуская мова