21 мая 2025 года (серада) у 14.30 у філіяле "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул.Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца навукова-папулярная лекцыя і пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, - "На экране – геноцид!».
Размова будзе ісці аб відэафільмах, прысвечаных генацыду, канцэнтрацыйным лагерам і лагерам смерці, створаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у час Вялікай Айчыннай вайны. Арганічны мантаж, прадуманы сцэнарый, зладжаная праца ўсяго здымачнага калектыву, а галоўнае - жорсткая, але аб'ектыўная перадача гістарычных падзей - вось што вылучае відэафільмы аб Вялікай Айчыннай вайны, робіць іх неацэнным крыніцай праўдзівай інфармацыі аб генацыдзе
беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.