17 красавіка 2025 года (чацвер) у 14.30 у філіяле "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул.Сурганава, 1, корп. 2) у рамках адзінага дня інфармавання на тэму "Подвигу народа жить в веках" адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Память бесценна: Мемориалы Великой Отечественной войны на экране (о сожженных деревнях на территории Беларуси)».
Размова будзе ісці аб відэафільмах, прысвечаных мемарыяльным комплексам на тэрыторыі Беларусі, якія былі створаны з мэтай захавання і ўвекавечання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Кожны такі фільм працяты народным болем і выступае ў якасці нагляднага гістарычнага дапаможніка, створанага з мэтай прадухілення паўтарэння трагічных старонак у гісторыі Беларусі.