5-6 снежня 2024 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў НАН Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю "Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця", прысвечаную 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства.
Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пачнецца 5 снежня ў 14.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66).
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел больш за 100 акадэмічных вучоных і выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і студэнтаў, краязнаўцаў і школьнікаў з усіх абласцей краіны. У рамках навуковага форуму арганізавана работа трох секцый.
Падчас канферэнцыі будуць прадстаўлены тэматычная выстава архіўных дакументаў з фондаў Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі і кніжная выстава з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.