28 мая 2024 г. у 11.00 ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца круглы стол “Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы”, прысвечаны 40-годдзю выхаду "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977–1984).
Падчас круглага стала плануецца абмеркаваць ролю “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў развіцці айчыннай лексікаграфіі і мовазнаўчай навукі ў цэлым, адзначыць асаблівасці вывучэння лексіка-семантычнай сістэмы і слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы, акцэнтаваць увагу на праблемах сучаснай беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі.
Круглы стол адбудзецца 28 мая 2024 г. у 11.00 у 302 к. па адрасе: вул. Сурганава 1, корп. 2.
Запрашаем калег і ўсіх зацікаўленых!
Тэкст з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі