Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс круглага стала «Трэнд на роднае»

24 кастрычніка 2024 г. у 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол на тэму: "Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы».

Адно з найважнейшых пытанняў духоўнага жыцця нашай краіны — адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму, які з'яўляецца асновай жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага рэсурсу, што мабілізуе развіццё грамадства, актыўную грамадзянскую пазіцыю асобы, гатоўнасць яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, роднай культуры і мовы.

Сярод удзельнікаў — Капылоў Ігар Лявонавіч, дырэктар філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: Дом прэсы

belБеларуская мова