Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на цыкл лекцый ад заснавальніка беларускай навуковай школы дыскурснага аналізу СМІ, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава.
Першая лекцыя адбудзецца 3 красавіка (чацвер) у 14:00 па адрасе: вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302.
Тэма лекцыі: «Беларуская стылістыка: генезіс, анталагічныя асаблівасці і сучасны стан«.