Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс прэзентацыі кніг аддзела экранных мастацтваў

Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі

«СМОТРИ И ПОМНИ: ВЕЛИКАЯ ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА В БЕЛОРУССКОМ КИНО»

і калектыўнай навуковай манаграфіі

«ЭХО ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ В БЕЛОРУССКОМ КИНО»

Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Смотри и помни: Великая Отечественная война в белорусском кино» і  калектыўнай навуковай манаграфіі «Эхо Великой Отечественной войны в белорусском кино» адбудзецца 19 чэрвеня 2025 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302. Пачатак у 11.00. 

Выданні прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прысвечаны вобразнаму ўвасабленню ваеннай тэмы ў ігравым, дакументальным і анімацыйным кіно, мастацкай фатаграфіі. 

Кніга «Смотри и помни» адрасавана, перш за ўсё, маладому пакаленню, якое жыве ў віртуальнай рэальнасці з экранам на далоні. Прапанаваны аўтарамі погляд на кінематограф дапаможа таксама і школьнікам перамясціцца з лабірынта Інтэрнэту ў класічны свет мастацтва.

Калектыўная манаграфія «Эхо Великой Отечественной войны в белорусском кино» – навуковае выданне, прызначанае для кваліфікаванай аўдыторыі: спецыялістаў у галіне гісторыі і тэорыі экраннага мастацтва, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, лектараў, аматараў экраннага мастацтва.

Мерапрыемства арганізавана аддзелам экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзентацыя пройдзе з удзелам аўтараў кніг: беларускіх мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, кінематаграфістаў. У праграме – выступленні аўтараў і творчая дыскусія пра значэнне гістарычнай памяці ў сучаснай экраннай культуры.

Абедзве кнігі ўжо даступныя ў кнігарнях.  

belБеларуская мова