Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Фестывалю навукі 2024

7 верасня 2024 г. у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (Сурганава 2В, г. Мінск) адбудзецца Фестываль навукі-2024.

Лекцыі

11:30
НАТАЛЛЯ КАЗАЧКОВАнавуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
ТРАДЫЦЫІ ХАРЧАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ

Ці ведаеце вы, што такое грыжанка, цыбрыкі і завіванцы? Чым адрозніваецца банкуха ад шакоціса? Якая начынка ў загадкавых клёцак з душамі?
З лекцыі можна даведацца пра самыя незвычайныя стравы беларускай кухні і традыцыі, звязаныя з іх падрыхтоўкай, а таксама пазнаёміцца з рэгіянальнымі гастранамічнымі асаблівасцямі.

15:50
АЛЁНА ПАЎЛАВАнавуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
ЯК ВЫЙСЦІ ЗАМУЖ ПА-БЕЛАРУСКУ

Вясельныя традыцыі – важная і добра знаёмая нам частка святкавання. Многія з іх ідуць каранямі ў мінулае і нясуць глыбокі сакральны сэнс. На лекцыі пазнаёмімся з вясельнымі традыцыямі нашых продкаў і даведаемся, якую ролю выконвалі пэўныя вясельныя атрыбуты, які сэнс быў схаваны ў вясельных рытуалах і як яны ўплывалі на далейшае жыццё маладых, паразважаем, чаму многія старадаўнія абрады не практыкуюцца на сучасных вяселлях.

ДЭМАНСТРАЦЫІ НА ПОДЫУМЕ

ВЕРА КОМЛІК, дызайнер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Паказ аўтарскай калекцыі жаночага адзення па матывах беларускага традыцыйнага касцюма.

ПАСПРАБУЙ СЯБЕ Ў КАВАЛЬСКАЙ СПРАВЕ

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Наведвальнікі змогуць даведацца аб нюансах кавальскай справы і прыняць удзел у стварэнні бытавых прыладаў і элементаў адзення нашых продкаў.

belБеларуская мова