6 верасня 2025 года ў Цэнтральным батанічным садзе горада Мінска ў 11.00 стартуе Фестываль навукі.
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя навуковай манаграфіі «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў» кандыдата гістарычных навук старшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Шаўчэнкі Яны Сяргееўны. На прэзентацыі можна будзе азнаёміцца з традыцыямі выкарыстання дзікарослых раслін беларусамі.
Госці мерапрыемства таксама змогуць даведацца ад майстроў аб тэхналогіях вырабу ўпрыгожванняў з травы і прыняць удзел у майстар-класах па вырабе абярэгаў з выкарыстаннем раслін.
Месца правядзення - палатка пад нумарам 9, у сектары «Точки интереса».