ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6 і 7 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць).
6 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Лідскія чытанні"(арганізатары — Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).
«Ужо складзена шырокая праграма канферэнцыі, — каментуе падзею дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў. — Спадзяюся, што атрымаецца даволі грунтоўная гістарычная, краязнаўчая размова. А па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў. Такое выданне, несумненна, увойдзе ў бібліятэку крыніцазнаўства па гісторыі Ліды і Лідскага раёна, паспрыяе выкладанню гісторыі, літаратуры ў школах і гімназіях. І магчыма, што некага з юных лідчан падштурхне да сурёзных заняткаў гісторыяй роднага краю».
Тэкст з сайта: Сеткавае выданне «Звязда»