Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс «Юбілейная нота чэрвеньскіх дзён»

Сёлетні чэрвень — юбілейны для класіка беларускай літаратуры пісьменніка Кузьмы Чорнага. На наступным тыдні, 24 чэрвеня, – 125-годдзе з дня яго нараджэння. Як мінімум дзве цудоўныя падзеі чакаюць нас з гэтай нагоды: Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, якую праводзіць Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама выдавецкі дом «Беларуская навука» парадаваў кніжнай навінкай: выйшаў трэці том новага збору твораў Кузьмы Чорнага ў дванаццаці тамах.

«Талент эпіка і паэта. Да 125-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага» — так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі — загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч, навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Кацярына Чарота, вядучы бібліятэкар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ірына Смірнова.

«Творчы вечар» у эфіры 19 чэрвеня ў 21.05.

Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага Радыё

belБеларуская мова