Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Часопіс "БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА"

Выдавец: РУП «Выдавецкі дом "Беларуская навука"», Мінск, Рэспубліка Беларусь

ISBN: ISSN 0320-7552

Галоўны рэдактар: Ігар Капылоў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Выходзіць 2 разы на год на беларускай мове.

У часопісе "Беларуская лінгвістыка" друкуюцца навуковыя артыкулы, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі, матэрыялы ў рубрыку "Хроніка" (інфармацыя пра канферэнцыі, якія адбыліся ў навуковым свеце, пра юбілеі вядомых вучоных філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).

Асвятляе актуальныя пытанні беларускага, славянскага, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, змяшчае агляды па германістыцы і раманістыцы. Часопіс публікуе артыкулы па праблемах дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі, гісторыі беларускай мовы і іншую інфармацыю. Друкуе агляды навуковай літаратуры, рэцэнзіі беларускіх і замежных навукоўцаў па беларусазнаўстве, інфармуе пра навіны навуковага жыцця.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РУКАПІСАЎ ДЛЯ ШТОГОДНІКА «БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА»

Рэдкалегія штогодніка прымае навуковыя артыкулы па выніках рознааспектных даследаванняў беларускай мовы і параўнальна-супастаўляльнага моўнага вывучэння, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі, матэрыялы ў рубрыку «Хроніка» (інфармацыю пра канферэнцыі, пасяджэнні круглых сталоў і сімпозіумы, якія адбыліся ў навуковым свеце, паведамленні пра юбілеі вядомых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Навуковыя артыкулы праходзяць папярэдняе рэцэнзаванне членамі рэдкалегіі або дактарамі / кандыдатамі філалагічных навук, якія прызначаюцца галоўным рэдактарам. Рэдкалегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання ў часопісе.

Усе матэрыялы дасылаюцца ў рэдкалегію ў папяровым выглядзе ў двух экзэмплярах, а таксама ў электронным выглядзе (тэкст, літаратура, анатацыя, рэзюмэ, пералік скарачэнняў змяшчаюцца ў адным файле, азагалоўленым прозвішчам аўтара). Тэкст набіраецца на камп’ютары ў фармаце Місгоsoft Wогd 6 (і вышэй); памер шрыфта – 14; міжрадковы інтэрвал – 1,5; палі: верхняе і ніжняе – 2,5 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; шрыфт Тіmes New Roman.

Артыкулы размяшчаюцца ў рубрыцы “Навуковыя публікацыі”. Для артыкула неабходна вызначыць індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК), які друкуецца курсівам у пачатку першай старонкі (з левага боку). Перад назвай артыкула, пададзенай прамым паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі, па цэнтры курсівам прапіснымі літарамі ўказваюцца ініцыялы і прозвішча аўтара. Аб’ём артыкула (тэкст, літаратура, анатацыя на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове, пералік прынятых абазначэнняў і скарачэнняў) не павінен перавышаць 15 стандартных старонак, аб’ём рэцэнзій – 6 старонак, аб’ём нататак – 3 старонкі. Літаратура, анатацыя, рэзюмэ і пералік скарачэнняў (усё ў двух экзэмплярах) падаюцца на асобных лістах.

Рэзюмэ на англійскай мове з загалоўкам Summary павінна быць кароткім. Пасля рэзюмэ курсівам (памер шрыфта – 12) з левага боку ўказваецца поўная назва месца працы аўтара, з правага боку – дата паступлення рукапісу ў рэдкалегію. Аб’ём анатацыі на рускай мове не павінен перавышаць 100 слоў. Анатацыя афармляецца наступным чынам:

УДК 808.26-54

Я л ы н ца ў а І.У. Персанальныя найменні як поліматываваныя адзінкі слоўаўтварэння // Беларуская лінгвістыка. 2007. Вып. 59.

Текст аннотации (на русском языке).

Библиогр. – 7 назв. (указваецца колькасць крыніц, якія ў спісе літаратуры не паўтараюцца).

Спасылкі на літаратуру ў тэксце афармляюцца шляхам суцэльнай нумарацыі ў квадратных дужках  – [1], [2]… . У выпадку, калі неабходны спасылкі на розныя тамы шматтомнага выдання, яго назва падаецца ў спісе скарачэнняў (напрыклад: ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т., 6 кн. – Мінск: Гал. рэд. Бел. Сав. энцыклапедыі, 1977–1984), а ў самім тэксце ў круглых дужках пазначаюцца скарачэнне, том і старонка: (ТСБМ, 1, с. 23). Скарачэннем у выглядзе прозвішча пісьменніка абазначаецца таксама назва мастацкага твора, на які аўтар спасылаецца неаднаразова (напрыклад: Быкаў. – Быкаў, В. У. Альпійская аповесць. Дажыць да світання: Аповесці. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 333 с.); у тэксце такая спасылка афармляецца ў круглых дужках: (Быкаў, с. 25). Пры спасылцы на электронны рэсурс указваюцца рэжым доступу і дата доступу.

Крыніцы, якія паўтараюцца, нумаруюцца ў агульным пераліку з указаннем старонкі без іншых выхадных даных, напрыклад:

8. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования / У. Вайнрайх; пер. с англ. и коммент. Ю. А. Жлуктенко; вступ. ст. В. Н. Ярцевой. – Киев: Вища шк., 1979. – С. 22.

19. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования. – С. 96.

Старонка навуковай крыніцы, на якую спасылаецца аўтар, адзначаецца ў спісе літаратуры (пад загалоўкам Літаратура); выхадныя даныя кожнай працы павінны змяшчаць назву выдавецтва. У выпадку, калі аўтар спасылаецца на працу ў цэлым, падаецца яе поўная колькасць старонак.  Зноска на старонцы, якая ўтрымлівае неабходныя ўдакладненні ці тлумачэнні, пазначаецца сімвалам *; у выпадку, калі такіх зносак на старонцы некалькі – сімваламі **, *** і г. д.  Літаратура афармляецца ў адпаведнасці  з “Інструкцыяй ВАК па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі” (гл.: http://www.vak.org.by/). Спасылкі на неапублікаваныя працы не дазваляюцца.

У тэксце і ў спісе літаратуры назвы прац падаюцца на мове арыгінала, цытаты перакладаюцца на беларускую мову. Прыклады выдзяляюцца курсівам, асобныя словы ў сказах пры неабходнасці – паўтлустым шрыфтам,  значэнні слоў і выразаў – сімваламі ‘’. Падкрэсліванні ў тэксце не дапускаюцца. Прадстаўленыя ў тэксце табліцы павінны мець назву і нумарацыю (калі іх некалькі).

У загалоўку рэцэнзіі падаюцца наступныя звесткі аб рэцэнзуемай працы (на мове выдання): аўтар, назва працы, месца выдання, год, колькасць старонак (асобна, калі ёсць, рымскай і арабскай пагінацыі), колькасць карт, схем, малюнкаў і інш. Да гэтымалагічных нататак, нататак па культуры мовы і навуковых артыкулаў пры неабходнасці дадаецца пералік скарачэнняў (пад загалоўкам Спіс скарачэнняў). У канцы рэцэнзій і нататак з правага боку курсівам адзначаюцца ініцыялы, прозвішча аўтара і ў дужках – горад. Да матэрыялаў, прысвечаных юбілею вучонага, пад назвай “З навуковай спадчыны…” дадаецца невялікі спіс яго найбольш значных прац.

На асобным лісце ўказваюцца звесткі аб аўтару: яго імя, імя па бацьку і прозвішча, нумар кантактнага тэлефона і поўная назва ўстановы, дзе ён працуе.

Асобам, якія навучаюцца ў аспірантуры, дактарантуры ці з’яўляюцца саіскальнікамі вучонай ступені, прадстаўляецца магчымасць першачарговага апублікавання навуковых артыкулаў у год завяршэння навучання.

Аўтары нясуць адказнасць за тое, што накіраваныя ў часопіс “Беларуская лінгвістыка” навуковыя артыкулы і матэрыялы раней не былі надрукаваны або не прыняты да друку іншымі выданнямі.

Рэдкалегія абавязваецца не браць плату за апублікаванне матэрыялаў у часопісе.

Рукапісы дасылаюцца на адрас: 220072, Мінск-72, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кантактны тэлефон 270-04-76. Е-mail: 2840276@mail.ru

Беларуская лінгвістыка. Вып. 93 / [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) [і інш.]] ; НАН Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 168 с.

Анатацыя

Выпуск прысвечаны 95-годдзю з дня заснавання Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Часопіс змяшчае артыкулы загадчыкаў аддзелаў інстытута, у якіх прадстаўлены вынікі і перспектывы даследаванняў у розных навуковых сферах, і ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на марфемным, словаўтваральным і фанетычным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па праблемах гісторыі мовы, стылістыкі публіцыстычнага тэксту, лексікаграфіі, супастаўляльнага даследавання, станаўлення пісьмовай культуры беларуска-польска-літоўскіх татараў.
У выпуску змешчаны матэрыялы этымалогіі і хронікі, а таксама рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка. Вып. 92 / [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) [і інш.]] ; НАН Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 149, [1] с.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па праблемах гісторыі мовы, семантыкі, анамастыкі, тэрмінаграфіі, моўнай карціны свету, экалінгвістыкі, перакладазнаўства, міжмоўнага супастаўлення. У выпуску змешчаны матэрыялы этымалогіі і хронікі.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка. Вып. 91 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; гал. рэд. І. Л. Капылоў ; рэдкал.: В. П. Русак [и др.]. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 139 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексіка-семантычным, словаўтваральным, фанетычным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі мовы, лексікаграфіі, дыялекталогіі, медыятэксту, мовы мастацкіх твораў, міжмоўнага супастаўлення.
У выпуску змешчаны нататкі па этымалогіі, рэцэнзія на навуковае выданне і хранікальная інфармацыя.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка. Вып. 90 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: І.Л. Капылоў (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2023. –  178 с.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па пытаннях лексікаграфіі, семантыкі, медыятэксту, фразеалогіі, запазычвання, гісторыі беларускай мовы, а таксама беларускататарскага рукапісу XVII ст. У выпуску змешчаны матэрыялы, прысвечаныя 50-гадоваму юбілею часопіса “Беларуская лінгвістыка”, нататкі па этымалогіі і культуры мовы, хранікальная інфармацыя і рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні. Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 89 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2022 . – 129 с. : табл.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях семантыкі, фразеалогіі, тапаніміі, гісторыі беларускай мовы. Асобная частка выпуску прадстаўлена навуковымі матэрыяламі дакладаў моваведаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», прысвечанай 100-годдзю Інстытута беларускай культуры. У часопісе змешчаны нататкі па культуры мовы і этымалогіі, матэрыялы хронікі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 88 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2022 . – 149 с. : іл.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на розных моўных узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай мовы, дыскурсу, мікратапаніміі. Асобная частка выпуску прысвечана навуковым матэрыялам па праведзеных у кастрычніку 2021 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа круглых сталах па праблемах лексікаграфіі і беларускай тэрміналогіі, прысвечаных 100-годдзю Інстытута беларускай культуры. У часопісе змешчаны нататкі па этымалогіі і культуры мовы, хранікальныя матэрыялы.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 87 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал. : А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2021 . – 122 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, марфалагічным, фанетычным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай мовы, сацыялінгвістыкі, лексікаграфіі, стварэння электронных корпусаў тэкстаў, а таксама па праблемах супастаўляльнага мовазнаўства, полевага падыходу да вывучэння лексікі. У часопісе змешчаны матэрыялы культуры мовы, этымалагічныя нататкі, а таксама рэцэнзія на навуковае замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 86 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2021 . – 160 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях фразеалогіі, гісторыі мовы, лексікаграфіі, этымалогіі, а таксама па праблемах супастаўлення блізкароднасных і няроднасных моў. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і культуры мовы, нататкі па этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 85 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2020 . – 185 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, моўнай карціны свету, тэрміналогіі, паходжання слоў. Змешчаны матэрыялы этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 84 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2020 . – 160 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях семантыкі, фразеалогіі, гісторыі беларускай мовы, сацыялінгвістыкі, а таксама па праблемах мадальнасці, супастаўляльнага мовазнаўства, полевага падыходу да вывучэння лексікі. Змешчаны нататкі па культуры мовы, матэрыялы хронікі і этымалогіі, а таксама рэцэнзія на навуковае замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 83 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2019 . – 137 с.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях стылістыкі, навуковай тэрміналогіі, этналінгвістыкі, стварэння электроннага корпуса медыйных тэкстаў, а таксама па праблемах інтэрнацыяналізацыі лексікі і ўплыву культуры на мову. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на айчыннае і замежнае навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 82 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . - Мінск: Бел. навука, 2019 . - 119 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гістарычнай лексікалогіі, супастаўляльнага мовазнаўства, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 81 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2018 . – 164 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях супастаўляльнага мовазнаўства, дыялекталогіі, тапаніміі, мастацкага дыскурсу, мовы інтэрнэту. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 80 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2018 . – 163 с.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, у тым ліку матэрыялы дакладаў, прадстаўленыя на XVI Міжнародны з’езд славістаў. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Значнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі мовы, лексікаграфіі, дыялекталогіі, а таксама па праблемах супастаўляльнага мовазнаўства. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі і культуры мовы.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 79 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2017 . – 162 с.  

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялектнай лексікаграфіі, гісторыі мовы, анамастычнай тэрміналогіі, сучаснага дыскурсу і інтэрнэт-мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і этымалогіі, рэцэнзія на замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 78 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2017 . – 175 с. : іл. 

Анатацыя

Зборнік уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях полевага падыходу, супастаўляльнага вывучэння, дыялекталогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, этымалогіі і гісторыі беларускай мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзія на замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 77 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2016 . – 144 с. : іл.

Анатацыя

Зборнік уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях полевага падыходу, перакладу, супастаўляльнага вывучэння, працэсаў метафарызацыі, гісторыі мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 76 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2016 . – 154 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, тэрмінаграфіі, фразеалогіі, мовы мастацкай літаратуры, гісторыі мовы, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 75 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2015 . – 197 с. : іл. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, тэрмінаграфіі, фразеалогіі, мовы мастацкай літаратуры, гісторыі мовы, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 74 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2015 . – 175 с.

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным і сінтаксічным узроўнях.
Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, фразеалогіі, тапаніміі, мовы мастацкай літаратуры. У выпуску змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 73 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2014 . – 188 с.  

Анатацыя

замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры. У выпуску змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 72 : Беларуская лінгвістыка / рэдкал. А. А. Лукашанец, В. М. Нікалаева . – Мінск : Бел. навука, 2014 . – 136 с. 

Анатацыя

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 71 : Беларуская лінгвістыка / рэд. А. М. Масухранава . – Мінск : Бел. навука, 2013 . – 143 с. 

Анатацыя

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы, рэцэнзію. Выходзіць часопіс двойчы на год.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 70 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец ; рэдкал. М. П. Антропаў, А. М. Булыка, І. Л. Капылоў, Л. П. Кунцэвіч, В. П. Лемцюгова . – Мінск : Бел. навука, 2013 . – 177 с.

Анатацыя

70-ты юбілейны выпуск штогодніка «Беларуская лінгвістыка» прысвечаны XV Міжнароднаму з’езду славістаў, які адбудзецца 20—27 жніўня 2013 года ў Мінску. У нашай краіне такі з’езд праводзіцца ўпершыню і стане важнай навуковай падзеяй не толькі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але і рэспубліцы ў цэлым. Змест 70-га выпуска часопіса адлюстроўвае славістычную тэматыку, а многія праблемы беларускай мовы разглядаюцца на славянскім фоне.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 69 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2012 . – 179 с. 

Анатацыя

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі. Выходзіць часопіс двойчы на год.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 68 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец. - Мінск: Бел. навука, 2012 . - 162 с. 

Анатацыя

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі.

belБеларуская мова