Выклікі і пагрозы. Плюралізм меркаванняў і выразная пазіцыя. Дадзена шмат уводных, і на ўсе гэтыя пытанні - палітычныя, ментальныя, сацыяльныя - мы адкажам у праекце "Так! Але..." з Яўгенам Пуставым.
Ірына Смірнова, старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальлора імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук: «На сёння мне хацелася б абазначыць праблему ў цікавасці моладзі да традыцыйнай культуры. Усе вы ведаеце толькі самыя буйныя каляндарныя сямейныя абрады: Каляды, Купалле – усё, што на слыху. Але ёсць жа яшчэ абрады, якіх вы не чулі, можа быць, ніколі, якія таксама ёсць і прысутнічаюць толькі ў пэўным рэгіёне».