Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца : беларускія замовы з пераказам на рускую і перакладам на англійскую мову: ілюстраванае выданне з гукавым дадаткам / запіс і ўклад. Т. В. Валодзінай ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; пер. на англ. мову І. М. Дубянецкай ; іл. Н. А. Сухой. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 176 с.
У выданне ўключаны тэксты замоў – адметнага, да сённяшняга дня жывога жанру фальклорнай творчасці беларусаў. Абсалютная большасць з іх друкуецца ўпершыню. Перад чытачом адкрываецца багаты свет традыцыйных уяўленняў з яго цесным і арганічным знітаваннем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць будзённае чалавечае жыццё, дзе шукаюць ратунку ад бед і хвароб. Гэтым надзвычай яркім, паэтычным і нават займальным тэкстам прыпісвалася асаблівая моц. Пераклад на англійскую і пераказ сюжэта на рускую мову пашырае чытацкую аўдыторыю. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі. Кніга суправаджаецца аўдыя- і відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчанымі на YouTube-канале.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.