Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Верхнядзвінскі раён: пра гісторыю і самабытную культуру

У Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча 20 жніўня 2025 года адбылася сустрэча з навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшынёй студэнцкага этнаграфічнага таварыства Аляксеем Глушко.

За гады дзейнасці этнаграфічнага таварыства была сабрана вялікая бібліятэка па гісторыі развіцця роднага краю, праведзена шмат экспедыцый у розныя куткі роднай Беларусі. Для кожнай экспедыцыі выбіраўся канкрэтны раён, арганізоўвалася «база» — арандавалася вясковая пустая хата, студэнты разбіваліся на гурты і збіралі фальклор, беларускае адзенне, песні, прадметы інтэр'еру і інш.

Тэкст і фота з сайта: Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча

belБеларуская мова