Хочаце ўявіць, як жылі забяспечаныя гараджане ў часы Расійскай імперыі? Тады запрашаем у Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры НАН Беларусі. Тут узнавілі атмасферу і інтэр'ер гарадской кватэры. Усе прадметы арыгінальныя і перадаюць дух часу.
Барыс Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт: "На каміннай паліцы – гадзіннік, падсвечнікі, дзве газавыя лямпы, якія абавязкова былі ў гарадскім жыллі, паколькі электрычнасць з'явілася нават у Мінску дастаткова позна. Кнігі асаблівыя - гэта шматтомнае выданне вядомага энцыклапедычнага слоўніка. Наколькі прыгожымі, наколькі вытанчанымі былі гэтыя кнігі. Выданні антыкварныя, канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя Пецярбургскай друкарні».
Тэкст з сайта: СТБ (Сталічнае тэлебачанне)