У Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце прайшла асветніцкая сустрэча, прысвечаная літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы VII Адукацыйнага сацыягуманітарнага форуму СПбДУ для ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию» і ўсіх, хто цікавіцца ваеннай літаратурай СССР, Беларусі і Расіі. Слухачамі лекцыі сталі больш за 100 школьнікаў і студэнтаў.
На адукацыйна-асветніцкай сустрэчы перад навучэнцамі выступілі загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганна Кісліцына і вучоны сакратар Інстытута Людміла Іконнікава. Таксама спікерамі мерапрыемства сталі вядучыя выкладчыкі‑філолагі Санкт‑Пецярбургскага ўніверсітэта: прафесары Ігар Сухіх (кафедра гісторыі рускай літаратуры) і Аляксандр Большаў (кафедра гісторыі рускай літаратуры), дацэнты Аляксандра Тоічкіна (кафедра славянскай філалогіі) і Наталля Сямёнава (кафедра гісторыі рускай літаратуры).
Тэкст і фота з сайта: Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт