30 ліпеня 2024 2024 года галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі ўручыў нагрудны знак «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі» Сцяпану Лаўшуку, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Высокай узнагароды вучоны ўдастоены за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, распрацоўку фундаментальных пытанняў гісторыі беларускай літаратуры, стану і перспектыў развіцця літаратуразнаўства, усебаковае вывучэнне спецыфікі айчыннай драматургіі, захаванне і выданне нацыянальнай літаратурнай класікі, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння.