МІНСК, 9 ліпеня - Sputnik. Вядомы беларускі фотажурналіст і дакументаліст Юрый Іваноў прэзентаваў у Мінску новую выставу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Работы фотажурналіста размясціліся на другім паверсе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Экспазіцыя аб'ядноўвае тры тэмы: пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, «Партрэты сяброў» і «Нашы будні». Тут прадстаўлены фатаграфіі з 1962 года і па сённяшні дзень.
У выставу «Нашы будні» ўвайшлі калажы аб дзейнасці Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дзе працуе Іваноў. Ідэю стварыць такую экспазіцыю фотажурналісту падказаў дырэктар Цэнтра Аляксандр Лакотка.
Тэкст і фота з сайта: Sputnik Беларусь