8 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла грамадзянска-патрыятычная акцыя «Споем вместе песни Великой Отечественной войны и Победы!».
Пад акампанемент загадчыка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Ірыны Гарбушынай супрацоўнікі Цэнтра праспявалі песні «День Победы», «Катюша», «Темная ночь» і многія іншыя.