24 мая 2024 у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў - дзень старажытнабеларускай культуры: "Культурная спадчына: мінулае, сучаснасць, будучыня". У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося адкрыццё выстаў "Адрэстаўраваныя творы старажытнабеларускага мастацтва», «Новыя паступленні" і "Нітка асновы".
Мерапрыемства адкрыў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лакотка. У рамках мерапрыемства загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Барыс Лазука прадставіў адрэстаўраваныя прадметы сакральнага мастацтва і распавёў пра новыя паступленні ў аддзел старажытнабеларускай культуры за 2023-2024 гг. Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Вера Комлік прадставіла аўтарскую калекцыю адзення па матывах беларускага традыцыйнага касцюма.