22 студзеня 2025 гады ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню беларускай навукі.
З віншаваннямі выступіў дырэктар установы, акадэмік Аляксандр Лакотка. Былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы вучоных ад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і ўласна Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.